Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы намесьнік Абамы ідзе ў прэзыдэнты. У яго вялікія шанцы


Джо Байдэн
Джо Байдэн

Былы віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн абвясьціў сёньня, што будзе дамагацца вылучэньня кандыдатам у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі на выбарах 2020 года.

Пра гэта палітык паведаміў у відэазвароце.

Былы сэнатар, які потым восем гадоў займаў пасаду віцэ-прэзыдэнта пры Барака Абаме, 76-гадовы Байдэн далучыцца да групы з амаль 20 іншых кандыдатаў, якія хочуць кінуць выклік рэспубліканскаму прэзыдэнту Дональду Трампу.

Байдэн беспасьпяхова балятаваўся на пасаду прэзыдэнта ў 1988 і 2008 гадах.

Апытаньне Манмуцкага ўнівэрсытэта, апублікаванае ў аўторак, паказвае, што Байдэн лідзіруе ў сьпісе кандыдатаў-дэмакратаў. Яго гатовыя падтрымаць 27 адсоткаў выбаршчыкаў-дэмакратаў па ўсёй краіне, што на 7 працэнтных пунктаў больш, чым у сэнатара ад Вэрмонта Бэрні Сандэрса.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG