Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 150-годзьдзе Рамана Скірмунта


Раман Скірмунт
Раман Скірмунт

Падзеі 25 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

25 красавіка 1868 году нарадзіўся Раман Скірмунт, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.

Спадчына Скірмунтаў: што не разбурылі саветы, разбурае непагадзь і бяспамяцтва

Таксама ў гэты дзень

1863 — паўстанцы Каліноўскага на чале з Баляславам Калышкам пацярпелі паразу ад рэгулярнага расейскага войска ў бітве пад Біржамі. У выніку схоплены ў палон Калышка будзе празь дзень публічна павешаны на Лукіскай плошчы ў Вільні.

1945 — сустрэча на Эльбе савецкіх і амэрыканскіх войскаў

1945 — пачатак Сан-Францыскай міжнароднай канфэрэнцыі 50 краін па выпрацоўцы Статуту ААН

1974 — пачалася «Рэвалюцыя гвазьдзікоў» у Партугаліі, якая завяршылася скіданьнем дыктатарскага рэжыму Антоніё Салазара.

2005 — Баўгарыя і Румынія падпісалі дамовы пра далучэньне да Эўразьвязу.

У гэты дзень нарадзіліся

1214 — Людовік IX Сьвяты, кароль Францыі, кіраўнік 7-га і 8-га крыжовых паходаў.

1599 — Олівэр Кромвэль, ангельскі вайсковец і палітык.

1824 — Самуіл Магілевер, ураджэнец Беларусі, заснавальнік рэлігійнага сіянізму.

1874 — Гульельма Марконі, італьянскі радыётэхнік і прадпрымальнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1909.

1939 — Зінаіда Бандарэнка, народная артыстка Беларусі

1940 — амэрыканскі кінаактор Аль Пачына.

У памяці

1744 — Андэрс Цэльсій, швэдзкі астраном і фізык.

1794 — падчас разгортваньня на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага паўстаньня пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі, у Вільні быў пакараны сьмерцю Сымон Касакоўскі. Касакоўскі — былы дзяржаўны дзяяч Княства, які здрадзіў незалежнасьці, перайшоў на бок Расеі і разам з расейскім войскам узяў удзел у інтэрвэнцыі.

1913 — Міхайла Кацюбінскі, украінскі пісьменьнік.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG