Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін спрасьціў выдачу расейскіх пашпартоў жыхарам «ДНР» і «ЛНР»


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падпісаў указ, па якім жыхары кантраляваных прарасейскімі сэпаратыстамі раёнаў на ўсходзе Ўкраіны змогуць у спрошчаным парадку атрымлiваць грамадзянства Расеі.

Тэкст дакумэнта апублікаваны на афіцыйным сайце Крамля.

Права на спрошчанае грамадзянства будзе прадстаўляцца ў «гуманітарных мэтах» для абароны правоў і свабодаў чалавека, гаворыцца ва ўказе. Усе жадаючыя змогуць падаць у падразьдзяленьні МУС Расеі заяву і дакумэнты выдадзеныя ўладамі «ДНР» і «ЛНР», якія пацьвярджаюць пражываньне на тэрыторыі рэгіёну. Разглядаць заявы будуць да трох месяцаў.

17 красавіка Пуцін зьмяніў кіраўніка ўпраўленьня прэзыдэнта, які курыруе так званыя народныя рэспублікі Данбаса, Паўднёвую Асэцію і Абхазію. Замест Алега Гаваруна новым загадам быў прызначаны Аляксей Філатаў.

Раней у СМІ і телеграм-каналах, блізкіх да Крамля, зьяўляліся паведамленьні, што Расея плянуе раздаваць пашпарты насельніцтву непадкантрольных Украіне раёнаў Данбаса. Прэс-сакратар прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што яму аб гэтых плянах нічога не вядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG