Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскім пэнсіянэрам будуць раз на год плаціць дадатковыя 200 эўра. Проста так


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў сёньня закон аб «Пэнсіі плюс». Раз у год польскія пэнсіянэры будуць атрымліваць так званую 13-ю пэнсію. «На рукі» яны атрымаюць па888 злотых і 25 грошаў (206,5 эўра). Выплаты павінны пачацца ў траўні, паведамляе Польскае радыё.

Прэзыдэнт Польшчы адзначыў, што падпісаньне законапраекта зьяўляецца для яго «момантам вялікай радасьці і задавальненьня». Паводле яго слоў, закон зьяўляецца яшчэ адным элемэнтам палітыкі, «арыентаванай на прасацыяльную дзейнасьць».

Сёньня ўказ «Аб павышэньні пэнсій» падпісаў і Аляксандр Лукашэнка. З 1 траўня працоўныя пэнсіі павышаюцца на 6,5%, паведамляе БелаПан.

У лютым 2019 года ў параўнаньні са студзенем рэальны памер пэнсій (з улікам інфляцыі) зьнізіўся на 1,1%, за апошнія 12 месяцаў — вырас на 14,2%, сьведчаць дадзеныя Белстата.

Сярэдні памер пэнсіі па ўзросьце ў лютым вырас на 2 капейкі і склаў 393,5 рубля. У органах па працы, занятасьцi i сацыяльнай абароне ў лютым 2019 года на ўліку стаяла 2 млн 557,5 тыс. пэнсіянэраў, сярэдні памер прызначаных ім пэнсій склаў 381,8 рубля.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG