Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці бясплатна здаюць былыя вайсковыя абʼекты


Фота Алега Палішчука і Сяргея Арлова, brestdatabase.by
Фота Алега Палішчука і Сяргея Арлова, brestdatabase.by

Берасьцейскія ўлады прапанавалі бізнэсоўцам задарма скарыстацца былымі вайсковымі абʼектамі: парахавым склепам, фортам і дзьвюма абарончымі казармамі. Выкарыстоўваць абʼекты можна пры ўмове стварэньня ў іх дадатковых працоўных месцаў, піша Realt.by.

Выкарыстоўваць абʼекты можна як склады, для вытворчасьці ці аказаньня паслуг.

Ва ўсіх пабудовах адсутнічаюць камунікацыі, самі абʼекты патрабуюць рамонту. Абʼекты здаюцца на тэрмін, за які бізнэс зможа акупіць выдаткі на стварэньне працоўных месцаў.

Фота Алега Палішчука і Сяргея Арлова, brestdatabase.by
Фота Алега Палішчука і Сяргея Арлова, brestdatabase.by

Улады могуць задарма здаць у арэнду больш памяшканьняў з умовай стварэньня працоўных месцаў, адзначыў дырэктар КУП «Берасьцейскі гарадзкі цэнтар кіраваньня нерухомасьцю» Сяргей Малік.

Фота Алега Палішчука і Сяргея Арлова, brestdatabase.by
Фота Алега Палішчука і Сяргея Арлова, brestdatabase.by

Калі стварыць акрэсьленую ў дамове колькасьць працоўных месцаў не атрымаецца:

  • Дамова арэнды можа быць датэрмінова скасаваная;
  • Арандатары будуць абавязаныя кампэнсаваць арэндную плату за ўвесь час карыстаньня маёмасьцю.

Калі ўмовы дамовы будуць выкананыя, арандатары будуць мець перавагу на заключэньне новай аналягічнай дамовы ці выкуп памяшканьня.

Фота Алега Палішчука і Сяргея Арлова, brestdatabase.by
Фота Алега Палішчука і Сяргея Арлова, brestdatabase.by

Ад 2011 году ў Берасьці задарма перадалі ў карыстаньне 32 абʼекты нерухомасьці, дзе стварылі больш як 600 працоўных месцаў.

Бясплатна здаюць памяшканьні і ў іншых рэгіёнах Беларусі. Напраклад, цяпер у Менску прапануюць задарма арэндаваць 54 памяшканьні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG