Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: перамовы Пуціна і Кім Чэн Ына адбудуцца 25 красавіка ва Ўладзівастоку

абноўлена

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін (зьлева) і лідэр КНДР Кім Чэн Ын
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін (зьлева) і лідэр КНДР Кім Чэн Ын

Перамовы прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына адбудуцца 25 красавіка ў кампусе Далёкаўсходняга фэдэральнага ўнівэрсытэту на востраве Рускі ва Ўладзівастоку. Пра гэта паведамляе расейскае выданьне «Коммерсантъ» са спасылкай на крыніцы, зьвязаныя з падрыхтоўкай візыту лідэра КНДР. Кампус у якасьці месца для сустрэчы абраў паўночнакарэйскі бок, настаяўшы на гэтым варыянце з прычыны патрабаваньняў бясьпекі.

Пуцін 26 і 27 красавіка будзе знаходзіцца ў сталіцы Кітаю Пэкіне на Дарожным форуме, на якім дзясяткі кіраўнікоў дзяржаваў абмяркуюць будаўніцтва дарог і марскіх гандлёвых шляхоў па ўсім сьвеце. Некаторыя СМІ выказваюць здагадку, што Пуцін мог бы сустрэцца з Кімам у прыкладна гэты ж час ва Ўладзівастоку, разьмешчаным ля мяжы з Паўночнай Карэяй.

Гэтая сустрэча Пуціна і Кіма адбудзецца на фоне патрабаваньняў адміністрацыі амэрыканскага прэзыдэнта Дональда Трампа па дэнуклеарызацыі на Карэйскім паўвостраве. Два папярэднія раўнды перамоваў па гэтым пытаньні паміж Кімам і Трампам не прывялі да заключэньня пагадненьняў.

Адміністрацыя Трампа дапускае магчымасьць трэцяга раўнду такіх перамоваў, але Паўночная Карэя 18 красавіка запатрабавала, каб Вашынгтон выключыў дзяржсакратара Майка Пампэо зь ліку ўдзельнікаў любых будучых перамоваў на тэму ядзернага раззбраеньня.

Спэцпрадстаўнік ЗША па Паўночнай Карэі Стывэн Біґан нядаўна знаходзіўся ў Маскве для абмеркаваньня шляхоў прасоўваньня «канчатковай, цалкам вэрыфікаванай дэнуклеарызацыі Паўночнай Карэі».

У сакавіку ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Паўночнай Карэі з прычыны яе ядзернай праграмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG