Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады дазволілі правесьці Чарнобыльскі шлях, у апазыцыі няма грошай

абноўлена

Чарнобыльскі шлях — 2018

Менгарвыканкам дазволіў правесьці 26 красавіка Чарнобыльскі шлях — штогадовае шэсьце ў гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС, піша БелаПАН са спасылкай на сустаршыню БХД Вольгу Кавалькову.​

Дзе і калі будзе шэсьце?

Збор удзельнікаў заплянавалі на 18:00 перад будынкам прэзыдыюма Нацыянальнай акадэміі навук (пр. Незалежнасьці, 66).

Пачатак шэсьця ў 18:30. Дэманстранты пройдуць па вуліцы Сурганава да помніку ахвярам Чарнобыля ў парку Дружбы народаў.

Хто арганізатары?

  • Партыя БНФ;
  • Рух салідарнасьці «Разам»;
  • Партыя «Зялёныя»;
  • Рух «За Свабоду»;
  • Абʼяднаная грамадзянская партыя;
  • Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада);
  • Экалягічная арганізацыя «Экадом».

У апазыцыі няма грошай на аплату міліцыі

На аплату паслуг праваахоўных органаў патрабуецца каля 7 500 рублёў. Улады забаранілі заяўнікаў арганізаваць ахову грамадзкага парадку самастойна.

Паводле, Кавальковай 22 красавіка аргкамітэт абмяркуе выхад з сытуацыі. Палітык ня выключыла, што празь недахоп сродкаў арганізатары могуць:

  • адмовіцца ад шэсьця;
  • правесьці мерапрыемства ў іншым фармаце.

Што важна ведаць пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 году лічыцца самай вялікай тэхнагеннай катастрофай XX стагодзьдзя.

  • У атмасфэру было выкінута радыеактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым пасьля атамнага бамбаваньня Хірасімы ў 1945 годзе.
  • З усіх краін ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы Беларусь пацярпела найбольш — на тэрыторыі Беларусі асела звыш 70% радыенуклідаў, найбольш забрудзіўся 21 раён.

  • З 2,2 мільёна чалавек, якія жылі на забруджаных землях, эвакуавалі і адсялілі 138 тысяч, яшчэ каля 200 тысяч самі зьехалі з пацярпелых тэрыторый.
  • У 1986 годзе падчас аварыі на ЧАЭС з разбуранага рэактара было выкінута 1850 пэтабэкерэляў радыенуклідаў, пры гэтым на долю радыеактыўнага цэзію прыпала 270 пэтабэкерэляў. Пэрыяд паўраспаду цэзію-137 — 30 гадоў. Гэта значыць, што на 2016 год яго колькасьць на тэрыторыі Беларусі зьменшылася ўдвая.

Чарнобыль: Поўная храналёгія падзеяў

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG