Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп патэлефанаваў Зяленскаму


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп патэлефанаваў Уладзімеру Зяленскаму і павіншаваў яго з перамогай на выбарах прэзыдэнта Украіны. Пра гэта ў твітэры паведаміў спэцыяльны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША па пытаньнях Украіны Курт Волкер.

Ён таксама павіншаваў украінскі народ зь мірнымі і дэмакратычнымі выбарамі ў краіне.

«Мы будзем працягваць падтрымліваць намаганьні Ўкраіны па аднаўленьні яе тэрытарыяльнай цэласнасьці і супрацьдзеяньні расейскай агрэсіі», — напісаў Волкер.

​На раніцу 22 красавіка Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны паведамляе аб падліку 90% пратаколаў у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў. За Ўладзімера Зяленскага прагаласавала 73,19%, за Пятра Парашэнку — 24,48% выбарцаў. Яўка перавысіла 62%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG