Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: паўстанцы Касьцюшкі вызвалілі Вільню


Помнік Тадэвушу Касьцюшку ва ўрочышчы Марачоўшчына ў Івацэвіцкім раёне.
Помнік Тадэвушу Касьцюшку ва ўрочышчы Марачоўшчына ў Івацэвіцкім раёне.

Падзеі 22 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

З 22 красавіка на 23 красавіка 1794 году падчас паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі была вызваленая Вільня.

Паўстаньне ставіла мэтай скасаваньне Першага і Другога падзелаў Рэчы Паспалітай, якія адбыліся ў 1772 і 1793 гадах.

Таксама ў гэты дзень

1725 — нясьвіскі ардынат, вялікі гетман Міхал Казімер Радзівіл, празваны Рыбанькам ажаніўся з Уршуляй Францішкай Вішнявецкай. Хранікёры пішуць, што гэта быў шчасьлівы зьвяз. Уршуля так кахала мужа, што падаравала яму мноства паэтычных твораў і ажно трыццаць шэсьць дзяцей.

Уршуля Радзівіл. Выстава «Славутыя асобы Беларусі». Аўтары Ляілея і Валянцін Варэца.
Уршуля Радзівіл. Выстава «Славутыя асобы Беларусі». Аўтары Ляілея і Валянцін Варэца.

1915 — падчас Першай сусьветнай вайны Нямеччына ўжыла хлёр як хімічную зброю супраць англа-францускіх войскаў паблізу горада Іпр ў Бэльгіі.

У гэты дзень нарадзіліся

1724 — Імануіл Кант, нямецкі філёзаф.

1870 — Уладзімір Ульянаў (Ленін), расейскі камуністычны тэарэтык, арганізатар і кіраўнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расеі, першы кіраўнік Савецкай дзяржавы.

1899 — Уладзімір Набокаў, расейскі і амэрыканскі пісьменьнік.

У памяці

1937 — падчас сталінскага тэрору скончыў жыцьцё самагубствам Язэп Адамовіч, адзін зь першых кіраўнікоў беларускага савецкага ўраду.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG