Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чысты прыбытак «Беларуськалія» за год істотна зьменшыўся


Беларуськалій, Салігорск
Беларуськалій, Салігорск

За мінулы год «Беларуськалій» атрымаў чысты прыбытак у 819,6 млн руб. У параўнаньні з 2017 годам чысты прыбытак кампаніі зьнізіўся на 8%, паведамляе БелаПан.

За мінулы год доўгатэрміновыя абавязацельствы «Беларуськалія» скараціліся з 1.017,3 млн да 396,8 млн рублёў, гэта значыць зьменшыліся ў 2,5 разы.

Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 19 красавіка ў Авальнай зале, заявіў пра гатоўнасьць прадаць «Беларуськалій» за 30 млрд даляраў.

«Я гатовы сёньня прадаць „Беларуськалій“, цана — 30 млрд даляраў. Не адразу, я згодны, не адразу плаці. Тры гады, пяць гадоў. Бяры крэдыт і купляй, але ніхто ня хоча», — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, «Беларуськалій» хочуць купіць за 5 мільярдаў даляраў. «За 5 мільярдаў яго ніхто не прадасьць», — падкрэсьліў кіраўнік дзяржавы.

«Беларуськалій» — адзін з найбуйнейшых у сьвеце вытворцаў калійных мінэральных угнаеньняў, усе акцыі прадпрыемства належаць дзяржаве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG