Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Хто паспрабуе зьнішчыць Беларусь, атрымае наймагутнейшы адказ»


Аляксандар Лукашэнка, пасланьне беларускаму народу і Нацыянальнага сходу, 19 красавіка
Аляксандар Лукашэнка, пасланьне беларускаму народу і Нацыянальнага сходу, 19 красавіка

Падчас пасланьня да народу і парлямэнту Аляксандар Лукашэнка згадаў размовы аб тым, што «Беларусь кудысьці ўключаць». Ён сказаў, што «сёньня гэта немагчыма зрабіць».

«Вы ведаеце, шмат зараз балбатні: Беларусь кудысьці ўключаць, Беларусь падзеляць і іншае. Ды немагчыма гэта сёньня зрабіць, таму што яны ўжо нарадзіліся ў свабоднай, незалежнай Беларусі. І той, хто сёньня асьмеліцца зьнішчыць Беларусь — сам па сабе, прэзыдэнт, урад, — яны будуць праклятыя нашым беларускім народам. А хто асьмеліцца гэта зрабіць сілай, яны атрымаюць наймагутнейшы адказ ад нашага народа і перш за ўсё ад тых, хто нарадзіўся сувэрэнным і незалежным. Вось вам адказ на гэтае пытаньне, калі хтосьці гэтага не разумее, глыбінны адказ», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Гэтая заява была сустрэтая першымі за час пасланьня апладысментамі.Тэлекамера паказала вельмі эмацыйную рэакцыю на гэтую заяву дэпутата з Магілёва Ігара Марзалюка. Ён вельмі актыўна ківаў галавой.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG