Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская АЭС патаньнела з 10 мільярдаў даляраў да 7?


Пра гэта сказаў Аляксандар Лукашэнка падчас адказу на пытаньне дэпутатцы Ганьне Канапацкай.

Ганна Канапацкая спаслалася на амбасадара Расеі і сказала, што РФ зьнізіла цану на Беларускую АЭС на 3 мільярды. Назвала цану на электрычнасьць у раёне 4 цэнтаў. Канапацкая запыталася пра канкрэтную цану.

У адказ Лукашэнка сказаў, што расейскі амбасадар «ня ўмее лічыць і шкодзіць Расеі». Гаворка вялася пра цяперашняга амбасадара Міхаіла Бабіча.

«У нас крэдытнае пагадненьне было на 10 мільярдаў даляраў. Але я сказаў Пуціну, што рэальная цана будзе меншай за 7 мільярдаў. Чаму ў нас станцыя аказалася таньнейшай? Жастачайшы кантроль. Кожную запчастку, адкуль бы яна ні ішла, мы паставілі на дзяржаўны кантроль. Мне асабіста дакладваюць пра кожную падзею. У нас жа разьвітая фобія пасьля Чарнобылю. Па цане на электраэнэргію я ня ведаю, якой яна будзе. Калі цана будзе ніжэйшая, мы на яе вешаць нічога ня будзем. Я не антынародны прэзыдэнт. Мы будзем імкнуцца, каб яна была ніжэйшай», – сказаў Аляксандар Лукашэнка.

Пагадненьне аб будаўніцтве Беларускай АЭС паміж Беларусьсю і Расеяй было падпісана ў 2011 годзе. Яе будаўніцтва вядзецца за кошт расейскага крэдыту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG