Аляксандр Лукашэнка 18 красавіка падпісаў указ № 150 «Аб афіцыйных геральдычных сымбалях», якім засноўваюцца герб і сьцяг Магілёўскага раёну. Пра гэта паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.
Гэтыя сымбалі ў жоўтым і блакітным колерах распрацавалі яшчэ ў 2017 годзе. На гербе — выява рыцара ў дасьпехах, побач тры кветкі, што сымбалізуюць лён. Дняпро і Палыкавіцкая крыніца перададзеныя хвалістай паласой.