Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея сказала, што зробіць, калі Беларусь перакрые нафтаправод

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота

Расея не разглядае варыянт закрыцьця Беларусьсю нафтаправоду «Дружба», але калі гэта адбудзецца, Расея зможа перанакіраваць грузапаток праз марскія парты, піша ТАСС са спасылкай на міністра энэргетыкі Расеі Аляксандра Новака.

Што адбылося?

Аляксандар Лукашэнка 11 красавіка прыгразіў паставіць на рамонт нафтаправоды і нафтапрадуктаправоды і такім чынам прыпыніць транзыт расейскай нафты.

Што сказалі ў Расеі?

Калі нафту накіруюць у абход Беларусі, Расея зможа павялічыць абʼёмы пагрузкі, заявіў Новак.

«Але я лічу, што гэта не зусім мэтазгодна і трэба працаваць у адпаведнасьці зь дзеючымі дамоўленасьцямі», — сказаў Новак.

Міністар адзначыў, што дзейнасьць расейскіх і беларускіх кампаній, якія валодаюць нафтаправоднай інфраструктурай, адрэгуляваная дамовай.

«Пры наяўнасьці неабходных рамонтаў гэта ўсё загадзя плянуецца, загадзя абгаворваецца, каб не парушыць транспартныя плыні», — сказаў Новак.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG