Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Францішак выказаў салідарнасьць з французамі пасьля пажару ў Нотр-Дам


Папа Францішак падчас аўдыенцыі ў Ватыкане, сакавік 2019

17 красавіка падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа Францішак выказаў салідарнасьць з францускім народам пасьля пажару ў парыскім саборы Нотр-Дам.

«Дарагія браты і сёстры, мне вельмі сумна, я адчуваю сябе блізкім да вас усіх. Тым, хто працаваў, нават рызыкуючы жыцьцём, каб захаваць базыліку, я выказваю падзяку ўсяго Касьцёла. Няхай Дзева Марыя благаславіць і падтрымлівае працу па рэканструкцыі: няхай гэта будзе супольная справа, на хвалу Божую!», — цытуе пантыфіка сайт Vatican News.

16 красавіка адбылася тэлефанічная размова Папы Францішка з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам, у якой пантыфік таксама выказаў сваю салідарнасьць з францускім народам у сувязі з пажарам у Нотр-Дам.

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон у тэлезвароце да нацыі паабяцаў, што сабор Парыскай Божай Маці будзе адрэстаўраваны на працягу пяці гадоў. Раней ён абвясьціў нацыянальны збор сродкаў на аднаўленьне сабора, у які за няпоўныя суткі паступіла больш за 600 мільёнаў эўраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG