Украінскія дэпутаты ў 95-м: Ніводзін народ ня зьведаў такога прыніжэньня, як беларусы

Як пачыналася і чым завяршаецца першая чвэрць стагодзьдзя з Аляксандрам Лукашэнкам. Падкаст Сяргея Навумчыка пра найноўшую гісторыю Беларусі.

Вясной 1995 года, перад рэфэрэндумам, дзевяць дэпутатаў Вярхоўнай Рады Ўкраіны, у тым ліку Вячаслаў Чарнавол, Іван Драч, Дмітро Паўлычка і Олэсь Ганчар, зьвярнуліся да беларускага народа з заклікам не галасаваць за парапанаваныя Лукашэнкам зьмены.

Цытаты са зварота:

  • «Калі вы прагаласуеце супраць дзяржаўнай сымболікі, то вы здрадзіце ўласнай гісторыі, якая неаднаразова дэманстравала нацыянальныя беларускія сымбалі ў моманты свайго найвялікшага духоўнага ўзьнясеньня».
  • «Калі вы прагаласуеце за дзяржаўнасьць расейскае мовы на ўласнае зямлі, то вы асудзіце на сьмерць мілагучную мову Скарыны і Коласа, Багдановіча і Купалы, Быкава і Барадуліна».
  • «Калі вы прагаласуеце за інтэграцыю з Расеяй, то здрадзіце Каліноўскаму ды іншым змагарам за дзяржаўную незалежнасьць Беларусі».
  • «Расейскія шавіністы сьцьвярджаюць, што беларусы, расейцы ды ўкраінцы падобныя, але ніколі не гавораць, што мы — роўныя. Бо не прызнаююць правоў беларусаў і ўкраінцаў на такую ж дзяржаву, як маюць самі».
  • «Калі нацыянальная ідэя беларушчыны будзе раздаўленая рэфэрэндумам, то гэта будзе ўдарам у самае сэрца Ўкраіны, бо імпэрская Масква, паглынуўшы Беларусь, пажадае чарговае ахвяры».

​
XS
SM
MD
LG