Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка выправіўся зь візытам у Турэччыну, сустрэнецца з Эрдаганам


Аляксандар Лукашэнка і Рэджэп Эрдаган падчас сустрэчы ў Стамбуле, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка 16 красавіка пачаў афіцыйны візыт у Турэччыну. Пра гэта паведамляе прэзыдэнцкая прэсавая служба.

У Анкары заплянаваныя ягоныя перамовы з турэцкім прэзыдэнтам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Сустрэчы пройдуць у вузкім і пашыраным фарматах з удзелам афіцыйных дэлегацый.

Бакі плянуюць абмеркаваць палітычныя пытаньні і разьвіцьцё гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяньня. Асаблівая ўвага будзе адведзеная інвэстыцыйнаму супрацоўніцтву і захадам у забесьпячэньні збалянсаванага гандлю.

Напярэдадні афіцыйнае турэцкае інфармацыйнае агенцтва Anadolu апублікавала інтэрвію з Лукашэнкам. Сярод іншага ён расказаў пра свае ўзаемаадносіны з Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, які кіруе краінай ад 2003 году — спачатку на пасадзе прэм’ера, а пасьля прэзыдэнта.

«Мы называем адзін аднаго братамі, гэта была ініцыятыва Рэджэпа Эрдагана, — заявіў Лукашэнка. — Я называю яго сваім сябрам. Па-рознаму. Але заўсёды, як блізкія, можна сказаць родныя, людзі».

Аляксандар Лукашэнка дадаў, што чакае паміж Беларусьсю і Турэччынай такіх жа цёплых і сяброўскіх стасункаў, як, напрыклад, з Расейскай Фэдэрацыяй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG