Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Румас: Эўрапейскія алімпійскія камітэты ня выканалі абяцаньня прыцягнуць спонсараў пад Эўрагульні 


Сяргей Румас
Сяргей Румас

Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас са канстатаваў, што Эўрапейскія алімпійскія камітэты не змаглі залучыць ніводнага вонкавага спонсара пад ІІ Эўрагульні ў Менску.

«На першапачатковыя лічбы ў прыцягненьні сродкаў ад замежнага спонсарства ўжо ня выйдзем. Каб Эўрапейскія алімпійскія камітэты даверылі нам гэтую працу на два гады раней, вядома, мы змаглі б залучыць замежных спонсараў на такое маштабнае спартовае мерапрыемства», — адзначыў Сяргей Румас.

Кіраўнік ураду, які таксама ўзначальвае аргкамітэт у падрыхтоўцы і правядзеньні II Эўрапейскіх гульняў у Беларусі, запэўніў, што выдаткі застаюцца ў межах раней зацьверджанага каштарысу, павялічваць фінасаваньне не плянуецца. Паводле яго, у апошні час зьявілася некалькі арганізацыі прыватнай формы ўласнасьці, зацікаўленых у рэкляме сваёй прадукцыі падчас спартовага форуму.

За некалькі гадоў выдаткі на гульні вырасьлі ўтрая: ад 30 мільёнаў даляраў да больш як 70 мільёнаў.

Акрамя таго, чыноўнік заявіў, што яшчэ засталося некалькі аб’ектаў, дзе завяршаюцца рамонтныя работы. Згодна з графікам, да 15 траўня аргкамітэт павінен даць справаздачу па гатоўнасьці ўсіх аб’ектаў.

На асаблівым кантролі, сказаў Сяргей Румас, застаецца пытаньне цэнаўтварэньня падчас Эўрагульняў. У прыватнасьці, буйныя гатэлі, службы таксі і некаторыя іншыя арганізацыі падпісалі пагадненьні з дырэкцыяй гульняў, каб не падвышаць цэны на час спаборніцтваў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG