Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Муж Домрачавай лічыць, што ёй абавязкова прапануюць пайсьці ў палітыку. ВІДЭА


Дар'я Домрачава
Дар'я Домрачава

Васьміразовы алімпійскі чэмпіён, нарвэжац Уле Эйнар Б’ёрндален расказаў пра свае ўражаньні ад Беларусі ў інтэрвію расейскай журналістцы Марыі Каманднай.

Паводле Б’ёрндалена, яны з жонкай, таксама шматразовай алімпійскай чэмпіёнкай у біятлёне, беларускай Дар’яй Домрачавай, рэгулярна жывуць у Менску па пары тыдняў.

Сярод найлепшых уражаньняў ад Беларусі Б’ёрндален назваў традыцыйную беларускую кухню. Ён сказаў, што найбольш яму падабаюцца дранікі і мясныя стравы, але ня рыба, якая лепшая ў паўночных краінах.

«Ежа з Беларусі падобная да той, што раней была ў Нарвэгіі. Гэта "бульбяная" краіна. Нарвэгія таксама была такой...

Я памятаю тыя часы, калі Нарвэгія была вельмі беднай. Ня варта забывацца, што нафту ў Нарвэгіі знайшлі толькі 25 гадоў таму».

Журналістка спыталася, ці магчыма, што Дар’я Домрачава некалі стане прэзыдэнтам Беларусі. На гэта Б’ёрндален адказаў, што ягоная жонка «дакладна атрымае прапанову пайсьці ў палітыку, але я ня думаю, што яна прыме такую прапанову».

Летась у чэрвені​ чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка ў біятлёне Дар’я Домрачава на адмысловай прэс-канфэрэнцыі ў Менску заявіла пра завяршэньне кар’еры.

Спартоўка тады назвала галоўнай прычынай свайго рашэньня выхаваньне дачкі Ксеніі. Адказваючы цяпер на пытаньне расейскай журналісткі пра тое, хто прымае асноўныя рашэньні ў іх сям'і, Уле Эйнар Б’ёрндален жартаўліва сказаў: «Ксенія».

На той самай прэс-канфэрэнцыі Домрачава сказала, што зусім ня бачыць сябе ў палітыцы – хоць і разумее, што са сваім статусам магла б заняць практычна любыя дзяржаўныя пазыцыі. «Не, гэта зусім не маё», — сказала яна.

Архіўнае фота. Дар'я Домрачава на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане
Архіўнае фота. Дар'я Домрачава на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане
Уле Эйнар Б’ёрндален падчас прэсавай канфэрэнцыі Домрачавай
Уле Эйнар Б’ёрндален падчас прэсавай канфэрэнцыі Домрачавай
Дарʼя Домрачава на прэс-канфэрэнцыі
Дарʼя Домрачава на прэс-канфэрэнцыі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG