Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэрліне пахаваюць парэшткі ахвяр нацызму, выяўленыя ў доме прафэсара анатоміі


Узоры тканін выявілі ў доме прафэсара яго нашчадкі і ў 2016 годзе і перадалі бальніцы «Шарытэ»
Узоры тканін выявілі ў доме прафэсара яго нашчадкі і ў 2016 годзе і перадалі бальніцы «Шарытэ»

Больш за 300 узораў тканак людзей, забітых нацыстамі, будуць пахаваныя ў Бэрліне 13 траўня, праз 74 гады пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны, паведаміла 14 красавіка нямецкае выданьне Bild am Sonntag.

Узоры тканак невялікага памеру захоўваліся ў доме прафэсара анатоміі Бэрлінскага ўнівэрсытэта Германа Штывэ. Ён здымаў тканіны падчас анатамічнага дасьледаваньня целаў, у некаторых выпадках і празь некалькі хвілін пасьля забойства людзей у бэрлінскай турме Плётцэнзэе.

Узоры тканак выявілі ў доме прафэсара яго нашчадкі ў 2016 годзе і перадалі бальніцы «Шарытэ».

Пасьля вывучэньня тканак, дырэктар бэрлінскага Мэмарыяльнага цэнтра нямецкага Супраціву Ёханэс Тухэль, прыйшоў да высновы, што Штывэ сыстэматычна дапамагаў нацысцкім рэйхсміністрам юстыцыі ва ўтойваньні сьлядоў злачынных дзеяньняў. У Штывэ працаваў кіроўца, які дастаўляў яму з турмы целы зьняволеных з ліку ўдзельнікаў супраціву. Ён здымаў з ахвяр упрыгожваньні, якія ўтрымлівалі золата, або залатыя каронкі.

Прафэсар старанна запісваў вынікі анатамічных дасьледаваньняў, якія ён праводзіў. З 184 целаў 172 былі жаночымі.

Штывэ памёр у 1952 годзе ад інсульту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG