Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША не выключаюць вайсковага ўмяшаньня ў сытуацыю ў Вэнэсуэле


Нікаляс Мадура
Нікаляс Мадура

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа, які цяпер знаходзіцца ў паездцы па краінах Паўднёвай Амэрыкі, у інтэрвію чылійскаму тэлеканалу Mega TV, заявіў у пятніцу, што не выключае магчымасьці вайсковага ўмяшаньня ў сытуацыю ў Вэнэсуэле.

«Мы адновім дэмакратыю. Хуан Гуайдо — законны лідэр краіны. Мы будзем разам з ім сёньня, мы будзем зь ім, калі сыдзе Мадура, і мы будзем зь ім у наступныя дні, каб пачаць перабудову Вэнэсуэлы», — падкрэсьліў амэрыканскі дзяржсакратар.

Майк Пампэа заклікаў краіны рэгіёну не прымаць прапановы аб інвэстыцыях і дапамогі ад Расеі і Кітая — эканамічных канкурэнтаў ЗША.

Выступаючы ў пятніцу ў Сант’яга-дэ-Чылі, кіраўнік Дзярждэпартамэнта сказаў, што, на думку ЗША, цяпер у Паўднёвай Амэрыкі зьявілася магчымасьць «умацаваць будучую дэмакратыю, росквіт і сьвятло ў гэтым паўшарʼі».

Пры гэтым ЗША, як кажа кіраўнік Дзярждэпартамэнта, заключае з амэрыканскімі краінамі справядлівыя гандлёвыя дамовы, спрыяе рэгіянальнаму супрацоўніцтву і падтрымлівае лідэра вэнэсуэльскай апазыцыі Хуана Гуайдо, які зараз змагаецца за пераход улады да законнага ўраду.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG