Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскай Цюмені ўвялі рэжым контратэрарыстычнай апэрацыі


Breaking News Belarus
Breaking News Belarus

У расейскім горадзе Цюмені з 700 тысячамі жыхароў сілавікі падчас перастрэлкі забілі меркаваных прыхільнікаў групоўкі «Ісламская дзяржава». Пра гэта паведамілі «Інтэрфакс» і ТАСС з спасылкай на свае крыніцы.

Колькасьць забітых удакладняецца.

Паводле СМІ, падазраваныя чынілі ўзброены супраціў. У адным з дамоў на месцы правядзеньня апэрацыі ўсчаўся пажар.

Некалькі гарадзкіх вуліц адключылі ад электрычнасьці, а жыхароў дамоў эвакуявалі.

У Цюмені ўвялі рэжым контратэрарыстычнай апэрацыі. Паводле Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі, 12 красавіка зьявілася інафармацыя, што ў адным з прыватных дамоў знаходзяцца ўзброеныя прыхільнікі групоўкі «Ісламскай дзяржавы».

У ФСБ сьцьвярджаюць, што яны плянавалі ўчыніць тэракт.

У сацыяльных сетках публікавалі фатаграфіі з паліцэйскімі машынамі і бранятэхнікай.

Зьявіліся відэазапісы, на якіх чуваць страляніна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG