Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка паправіў Мінадукацыі: Галоўныя ахоўнікі ў школе — настаўнікі


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка адрэагаваў на прапанову Мінадукацыі ўвесьці ў школе штат ахоўнікаў і пасаду намесьніка дырэктара па бясьпецы.

На сустрэчы з прадстаўнікамі IT-сфэры Лукашэнка прыгадаў прапанову Мінадукацыі ўвесьці штат ахоўнікаў у школе, паведамляе БелТА.

«Сёньня цуды чытаю ў нейкім СМІ (я разьбіраўся з урадам): міністар адукацыі нейкія распараджэньні выдаў, што настаўнік павінен прыходзіць у школу не раней чым за 30 хвілін да пачатку ўрокаў і сыходзіць не пазьней чым 30 хвілін пасьля заканчэньня, увесьці намесьнікаў дырэктара па бясьпецы і кучу ахоўнікаў у школе. Паўстае пытаньне, хто самыя галоўныя ахоўнікі ў школе? Настаўнікі. Так было ў нас заўсёды», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што цяпер некаторыя настаўнікі не выходзяць са сваіх кабінэтаў, хоць мусяць займацца, у тым ліку, выхаваньнем.

Раней начальнік галоўнага ўпраўленьня выхаваўчай работы і моладзевай палітыкі міністэрства адукацыі Эдуард Тамільчык прапанаваў абмежаваць выкарыстаньне мабільнікаў на ўроках і ўвесьці штат ахоўнікаў з пасадай намесьніка дырэктара па бясьпецы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG