Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крычаве патанулі 41-гадовая жанчына і яе маці. Сваякі знайшлі перадсьмяротную запіску


Крычаў. Ілюстрацыйнае фота
Крычаў. Ілюстрацыйнае фота

Супрацоўніца дзіцячага садку патанула ўчора ў рацэ Сож у Крычаве. Вадалазы працягваюць шукаць цела яе 78-гадовай маці, чые рэчы знайшлі на беразе ракі.

Пра зьнікненьне жанчыны паведаміла 17-гадовая дачка нябожчыцы. Як паведамляе Onliner.by са спасылкай на крычаўскае Таварыства ратаваньня на вадзе, цела жанчыны знайшлі 8 красавіка па абедзе на водмелі Сажа ў межах Крычава. Яго заўважыў мясцовы рыбак. Таксама вядома, што жанчына пакінула перадсьмяротную запіску.

Ратавальнікі дагэтуль шукаюць цела 78-гадовай маці патанулай. Яе рэчы — вопратку і тэлефон — знайшлі на беразе.

Як стала вядома Свабодзе, патанулая жанчына працавала ў тым самым дзіцячым садку, чыю загадчыцу нядаўна затрымалі за хабар. На мінулым тыдні Свабода пісала, як загадчыца дзіцячага садку №19 Ала Пастухова незаконна завалодала 6 тысячамі даляраў. Яна нібыта выплачвала прэміі сваім падначаленым, якія потым забірала сабе. Пастухову ўтрымліваюць у сьледчым ізалятары магілёўскай турмы № 4.

Садок, якім кіравала Пастухова, у Крычаве лічыўся прывілеяваным. Пра ягоныя дасягненьні пісала дзяржаўная прэса. У публікацыях дашкольную ўстанову і называлі «перадавой», яна неаднойчы станавілася пераможцам раённых спаборніцтваў, апошні раз — у 2018 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG