Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асанжа вышлюць з амбасады Эквадору ў найбліжэйшыя «гадзіны або дні»


Джуліян Асанж
Джуліян Асанж

Заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа вышлюць з амбасады Эквадору ў Лёндане ў найбліжэйшыя «гадзіны або дні». Аб гэтым паведамляецца ў твітэры парталу са спасылкай на крыніцу. Паводле яго, улады Эквадору ўжо дамовіліся зь Вялікай Брытаніяй аб арышце Асанжа.

Падставай для гэтага, паводле дадзеных WikiLeaks, стаў скандал, які закранае прэзыдэнта Эквадору Леніна Марэна. Яго западозрылі ў сувязях з зарэгістраванымі ў Панаме афшорнымі кампаніямі.

МЗС Эквадору назваў гэтую інфармацыю чуткамі і адмовіўся яе камэнтаваць, паведамляе газэта El Commercio.

Гэта ня першая заява Асанжа аб тым, што Эквадор мае намер выправадзіць яго з амбасады ў Лёндане, а прэзыдэнт краіны нібы прыняў рашэньне аб пазбаўленьні заснавальніка WikiLeaks прыстанішча. Адносіны Асанжа з Эквадорам рэзка пагоршыліся пасьля прыходу да ўлады ў гэтай краіне Леніна Марэна. Новы прэзыдэнт назваў Асанжа «стрэмкай у баку Эквадора» і неаднаразова заяўляў, што ягонае знаходжаньне ў амбасадзе ня можа працягвацца вечна.

Заснавальнік WikiLeaks схаваўся ў эквадорскай амбасадзе ў 2011 годзе пасьля таго, як брытанскі суд пастанавіў выдаць яго Швэцыі. Там Асанжа вінавацілі ў згвалтаваньні. Цяпер гэтыя абвінавачаньні зьнятыя, аднак Асанж адмаўляецца пакідаць амбасаду, баючыся магчымай экстрадыцыі ў ЗША, дзе яму пагражае турэмны тэрмін за публікацыю сакрэтных дакумэнтаў.

Амэрыканскія праваахоўныя органы таксама падазраюць заснавальніка WikiLeaks у змове з Расеяй, у тым ліку ў публікацыі дакумэнтаў Дэмакратычнай партыі ЗША, атрыманых, як сьцьвярджаецца, праз узлом яе сэрвэраў расейскімі хакерамі. Сам ён адмаўляе сувязі з Расеяй.

WikiLeaks быў заснаваны ў 2006 годзе. На партале публікаваліся тысячы засакрэчаных дакумэнтаў ЗША, зьвязаных з войнамі ў Іраку, Аўганістане і Сырыі, а таксама лісты членаў Дэмакратычнай партыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG