Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сям’я загінулага ў катастрофе MH17 амэрыканца судзіцца з расейскімі банкамі і кампаніямі ў ЗША


Прарасейскі баявік ля абломкаў зьбітага Данбасе самалёта, 22 ліпеня 2014 году

Сямʼя 18-гадовага Квін Лукаса Шансмана, адзінага амэрыканца, які загінуў у выніку катастрофы самалёта МН17 у небе над Данбасам у ліпені 2014 году, падала ў суд на расейскія банкі і амэрыканскія кампаній, якія ажыцьцяўляюць грашовыя пераводы.

Сваякі Шансмана падалі 4 красавіка заяву ў фэдэральны суд ЗША, абвінавачваючы фінансавыя кампаніі ў паслугах баевікам, якія маюць дачыненьне да зьбіваньня самалёта «малайзійскіх авіяліній».

Пазваныя ў справе — расейскія «Сбербанк» і «ВТБ Банк», а таксама амэрыканскія Western Union Co., Western Union Financial Services, MoneygramInternational і Moneygram Payment System.

Ініцыятары пазову абвінавачваюць расейскія банкі і амэрыканскія кампаніі ў тым, што яны дазвалялі адпраўляць баевікам у Данбасе вялікія сумы грошай, пераважна ад прыхільнікаў з расейскай дыяспары ЗША. Гэтыя рэсурсы, як гаворыцца ў пазове, дазволілі баявікам набыць цяжкае ўзбраеньне.

«Мы разумеем, што мы ніколі ня вернем нашага сына. Але мы імкнёмся праліць сьвятло і прыцягнуць да адказнасьці усіх, хто удзельнічаў у яго забойстве», — сказаў бацька пацярпелага Томас Шансман.

Судовы пазоў грунтуецца на антытэрарыстычнага законе 1992 году, які дазваляе амэрыканскім ахвярам тэрарызму ЗША судзіцца з тымі, хто матэрыяльна падтрымлівае нападнікаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG