Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўкраінскай зоне адчужэньня здарыўся пажар


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Гарэла каля 30 збудаваньняў. Тушылі пажар 100 чалавек і 20 адзінак тэхнікі.

У зоне адчужэньня каля пасёлку Палескае адбыўся пажар, паведамляе Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сытуацыях.

«На адкрытай тэрыторыі адбылося ўзгараньне травы і адселеных паўразбураных будынкаў, — праінфармавалі ўкраінскія ратавальнікі. — Па стане на 17.00 пажар быў лякалізаваны».

Агонь закрануў каля 30 будынкаў і каля 20 гектараў травянога покрыва. Для тушэньня спатрэбілася амаль 100 чалавек і больш за 20 адзінак тэхнікі, у тым ліку самалёт АН-32П і верталёт Мі-8.

Па стане на 20.00 у Палескім назіраюцца адзінкавыя выпадкі тленьня рэшткаў адселеных паўразбураных будынкаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG