Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дамова аб сяброўстве Ўкраіны з Расеяй спыніла дзеяньне

Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

1 красавіка спыніла дзеяньне дамова аб сяброўстве Ўкраіны з Расеяй. Адпаведны закон Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла 6 сьнежня 2018 году.

Дамова была падпісаная ў 1997 годзе. Яна прадугледжвала палажэньні, паводле якіх бакі «паважаюць тэрытарыяльную цэласнасьць адзін аднаго і пацьвярджаюць непарушнасьць існых паміж імі межаў», а таксама «будуюць адносіны на аснове прынцыпаў узаемнай павагі сувэрэннай роўнасьці, непахіснасьці межаў, мірнага ўрэгуляваньня спрэчак, неўжываньня сілы або пагрозы сілай».

Дакумэнт быў падпісаны тэрмінам на дзесяць гадоў. У 2008 годзе яго дзеяньне было аўтаматычна прадоўжанае.

Каб спыніць дзеяньне дамовы, Украіна павінна была афіцыйна апавясьціць пра Расею не пазьней чым за шэсьць месяцаў да заканчэньня чарговага дзесяцігадовага пэрыяду, гэта значыць да кастрычніка 2018 году. МЗС Украіны зрабіў гэта ў верасьні.

XS
SM
MD
LG