Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі зьліквідавалі рух «Адкрытая Расея», які ўзначальваў Хадаркоўскі


Мітынг ў Растове-на-Доне супраць перасьледу Анастасіі Шаўчэнкі, удзельніцы руху "Адкрытая Расея". Растоў-на-Доне. Люты 2019 году
Мітынг ў Растове-на-Доне супраць перасьледу Анастасіі Шаўчэнкі, удзельніцы руху "Адкрытая Расея". Растоў-на-Доне. Люты 2019 году

Грамадзкі рух «Адкрытая Расея» вырашыў самаліквідавацца. Такое рашэньне было прынята для абароны актывістаў, распавяла прэс-сакратарка арганізацыі Натальля Гразьневіч «Інтэрфаксу».

«Рух „Адкрытая Расея“ «ліквідаваны па рашэньні канфэрэнцыі. Нягледзячы на тое, што перасьлед актывістаў незаконны, і мы працягваем на гэтым настойваць ва ўсіх інстанцыях, мы прынялі рашэньне, што бясьпека людзей для нас важнейшая», — сказала яна.

За апошнія два гады супраць актывістаў «Адкрытай Расеі» былі распачатыя некалькі дзясяткаў адміністрацыйных справаў па артыкуле аб удзеле ў «непажаданай арганізацыі».

Устаноўчая канфэрэнцыя руху прайшла ў Хэльсынкі ў лістападзе 2016 года. Старшынёй руху тады быў абраны Міхаіл Хадаркоўскі. У 2018 году рух узначаліў пецярбурскі актывіст Андрэй Півавараў.

З 2017 гады брытанская арганізацыя Otkrytaya Rossia лічыцца непажаданай у Расеі. У сваю чаргу расейская «Адкрытая Расея» адмаўляе хоць бы якую юрыдычную сувязь з арганізацыяй у Вялікабрытаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG