Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палешукі ўласнымі сіламі наводзяць парадак на возеры, якое хоча забраць Нацыянальны парк


Палешукі ўласнымі сіламі наводзяць парадак на возеры, якое хоча забраць Нацыянальны парк
пачакайце
Embed

No media source currently available

0:00 0:01:01 0:00

Жыхары вёсак вакол возера Чырвонага ў Жыткавіцкім раёне ладзяць талокі, каб упарадкаваць бераг вадаёму і прыставаць яго для культурнага адпачынку.

Палешукі гавораць, што возера Чырвонае хоча забраць Нацыянальны парк «Прыпяцкі», каб ладзіць там платнае паляваньне, і баяцца, што тады самі яны ня будуць мець доступу да возера, каб вудзіць рыбу ды паляваць.Нацыянальны парк, калі займее возера, плянуе павялічыць экспарт паляўнічых паслуг і «навесьці парадак на возеры».

З просьбай не перадаваць возера Нацпарку жыхары Жыткавіцкага раёну зьвярнуліся да кіраўніка дзяржавыі, за адзін дзень калектыўны ліст падпісалі 650 чалавек. І пачалі самі добраўпарадкаваць тэрыторыю на берагах возера.

Падчас першых дзьвюх талокаў людзі самі арганізаваліся і прыбіралі сьмецьце. Настпуным разам пасадзілі на беразе дрэвы і пачалі будаваць альтанку на 20 чалавек. Мясцовы лясгас дапамог з дрэвам, астатняе набывалі самі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG