Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадзенскія ўлады прыбяруць бюст Чапаева з цэнтра горада


Бюст Чапаеву на вуліцы Васілька ў Горадні
Бюст Чапаеву на вуліцы Васілька ў Горадні

Бюст Васіля Чапаева цяпер будзе ня ў цэнтры Горадні, а ў музэі.

Сёлета помнік прыбралі для рэканструкцыі. Меркавалася, што адноўлены бюст Чапаеву вернуць назад.

Сёньня ж стала вядома, што гарадзенскі гарвыканкам «лічыць мэтазгодным перанос бюста В. Чапаева з вул. Васілька ў музэй». Пра гэта піша партал hrodna.life са спасылкай на краязнаўку Яўгена Аснарэўскага.

Перанос бюсту Чапаева разглядаўся на паседжаньні экспэртнай рады па манумэнтальным і манумэнтальна-дэкаратыўным мастацтве. Перад гэтым гарадзенцы зьбіралі подпісы, каб Чапаева адправіць у музэй, а на ягоным месцы ўсталяваць бюст паэта Міхася Васілька. Наконт новага бюсту Васільку ўлады адказалі, што пакуль такіх плянаў няма.

Як піша hrodna.life, да 1994 года вуліца, дзе стаяў бюст Чапаеву, таксама насіла назву Чапаева. Але потым яе перайменавалі ў Васілька, бо на гэтай вуліцы жыў паэт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG