Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар ЗША ў пытаньнях рэлігійнай свабоды: у Кітаі ідзе вайна з рэлігіяй


Амбасадар ЗША ў пытаньнях рэлігійнай свабоды Сэм Браўнбэк

Амбасадар ЗША ў пытаньнях рэлігійнай свабоды Сэм Браўнбэк 28 сакавіка заклікаў Кітай спыніць рэпрэсіі ў дачыненьні вернікаў краіны, паведамляе «Голас Амэрыкі». Выступаючы на брыфінгу ў Дзярждэпартамэнце, Браўнбэк заявіў, што «Кітай знаходзіцца ў стане вайны з рэлігіяй, аднак гэта вайна, у якой ён не атрымае перамогі».

«Падобна, што Камуністычная партыя Кітая не давярае ўласнаму народу [настолькі], што не дазваляе... людзям самім выбіраць шлях для сваёй душы. Гаворка ідзе больш чым пра мільярд чалавек», — падкрэсьліў Сэм Браўнбэк.

Паводле яго, у выніку наступу на свабоду веравызнаньня кітайскія мусульмане больш ня могуць даваць сваім дзецям імя Махамэда, а тыбецкія будысты ня маюць права выбіраць сабе рэлігійных лідэраў. Ён дадаў, што ўлады руйнуюць цэрквы і прымушаюць усталёўваць у пакінутых храмах камэры назіраньня.

Кіраўнік Дзярждэпартамэнту Майк Пампэо абвінаваціў Пэкін у масавых затрыманьнях уйгураў, якія вызнаюць іслам і пражываюць у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне. Па словах Пампэо, колькасьць затрыманых вылічаецца сотнямі тысяч.

«Гэта — я думаю, мы будзем выкарыстоўваць менавіта гэтыя словы — гістарычнае парушэньне правоў чалавека, і мы спрабуем пераканаць Кітай у тым, што падобная практыка агідная і павінна быць спыненая», — падкрэсьліў Пампэо.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG