Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінэнэрга: Прапанова літоўскага боку непрадуманая

Будоўля Беларускай АЭС, 2017 год
Будоўля Беларускай АЭС, 2017 год

Намесьнік міністра энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк заявіў, што прапанова літоўскага прэм’ер-міністра Саўлюса Сквярняліса выкарыстаць інфраструктуру БелАЭС, каб абсталяваць электрастанцыю на газе, мае палітычны характар.

Паводле Міхаіла Міхадзюка, «прапанова літоўскага боку і эканамічна, і тэхнічна не прадуманая».

«Тэхнічна яна невыканальная, бо давядзецца практычна ўсё перарабляць, а тое, што зроблена, — разбурыць, адмовіцца ад абсталяваньня, якое паступіла. Ну і эканамічна — калі тут усё пахаваць, гэта ніколі не акупіцца».

Міхаіл Міхадзюк сказаў, што давядзецца «закапаць тыя мільярды даляраў, якія сюды ўкладзеныя».

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG