Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дзень Волі на Гомельшчыне ўшанавалі памяць герояў


Гомельскі грамадзка-палітычны цэнтар «Палеская, 52» адзначыў 101-я угодкі незалежнасьці БНР і Дзень Волі.

Гомельская апазыцыя 25 сакавіка традыцыйна пачынае сьвяткаваньні Дня Волі з наведваньня магілы Цімоха Вострыкава. Ён пахаваны ў вёсцы Раманавічы Гомельскага раёну.

У 1952 годзе Вострыкаў у складзе «чацьвёркі» быў закінуты ў Налібацкую пушчу як прадстаўнік Рады БНР — для падтрымкі і разьвіцьця беларускага нацыянальнага руху. Ён быў арыштаваны супрацоўнікамі НКВД. За «здраду Радзіме» атрымаў 23 гады лягераў. Пасьля вызваленьня жыў у Гомлі, памёр у 2007 годзе.


Грамадзкі актывіст Уладзімер Кацора выказаў спадзеў, што зь цягам часу ўлады прызнаюць Вострыкава нацыянальным героем. Пакуль яго памяць ушаноўваюць дэмакраты. Грамадзка-палітычны цэнтар летась у межах сьвяткаваньня стагодзьдзя БНР выдаў кнігу «Адысэя капітана БНР» пра жыцьцё Цімоха Вострыкава. Аўтар кнігі — журналіст Анатоль Гатоўчыц.

Дэмакраты таксама ўшанавалі памяць Героя Ўкраіны і Нябеснай Сотні Міхася Жызьнеўскага, усклалі кветкі і вянок да месца, дзе стаяў дом дзяячкі БНР Палуты Бадуновай.

На сьвяточным канцэрце ў грамадзка-палітычным цэнтры выступіла сьпявачка Вольга Цярэшчанка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG