Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віталь Рымашэўскі заявіў пра ціск Сьледчага камітэту на ягоную сям’ю


Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі
Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі

Брата Віталя Рымашэўскага дапытваюць як сьведку па справе забойства ў 1989 годзе. Яму тады было 8 гадоў.

Упраўленьне Сьледчага камітэту Беларусі па Магілёўскай вобласьці расьсьледуе крымінальную справу ў дачыненьні 43-гадовага мужчыны, які падазраецца ў забойстве пяцігадовай дзяўчынкі ў студзені 1989 году ў Бабруйскім раёне.

Пра гэта паведаміла Свабодзе афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова. Па гэтай справе ў якасьці сьведкі быў дапытаны Сяргей Рымашэўскі, малодшы брат сузаснавальніка Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага. Сьледзтва сьцьвярджае, што падчас зьдзяйсьненьня злачынства сьведка пражываў у Бабруйску і мог нешта ведаць пра яго выканаўцу.

Сам Сяргей Рымашэўскі адмаўляецца ад камэнтароў, паколькі даў падпіску аб неразгалошваньні таямніцы сьледзтва. Ягоны брат палітык Віталь Рымашэўскі любыя падазрэньні называе абсурднымі, бо на момант гэтага злачынства Сяргею было 8 гадоў.

З гэтай нагоды Віталя Рымашэўскага таксама выклікаюць на допыт у Сьледчы камітэт:

«Я адназначна расцэньваю гэта як ціск праз маіх блізкіх на мяне асабіста, — заявіў Віталь Рымашэўскі.— Выклікаюць таксама ў Сьледчы камітэт мяне. Цяпер я ўжо ўпэўнены, што гэта абсалютна палітычная справа. Гэта было спэцыяльна зроблена напярэдадні сьвяткаваньня [Дня Волі] як пагроза мне асабіста», — сказаў сустаршыня БХД.

Заявы Віталя Рымашэўскага пра палітычны ціск у Сьледчым камітэце назвалі «поўнай бязглузьдзіцай».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG