Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афрыка: колькасьць ахвяр цыклёну «Ідаі» перавысіла 700 чалавек


Порт Бэйра пасьля паводкі. 17 сакавіка 2019 году
Порт Бэйра пасьля паводкі. 17 сакавіка 2019 году

Супрацоўнікі гуманітарных арганізацый чакаюць, што колькасьць загінулых вырасьце па меры адступленьня паводкавых водаў, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Паводле зьвестак ААН, агульная колькасьць загінулых у краінах паўднёвай Афрыкі ў выніку цыклёну «Ідаі» перавысіла 700 чалавек.

Больш за 400 чалавек загінулі ў Мазамбіку, дзе гуманітарныя арганізацыі спрабуюць аказаць дапамогу дзясяткам тысяч чалавек. Міністар зямель і навакольнага асяродзьдзя Сэльса Карэя заявіў, што сытуацыя «ўсё яшчэ крытычная, хоць і паляпшаецца». Паводле яго, каля паўтары тысячы чалавек чакаюць дапамогі на дахах і дрэвах, а каля 89 тысяч чалавек сабраліся ў лягерах для перамешчаных асобаў.

Зімбабвэ і Малаві таксама спрабуюць справіцца з наступствамі цыклёну.​

Супрацоўнікі гуманітарных арганізацый чакаюць, што колькасьць загінулых у трох краінах вырасьце, у той час як паводкавыя воды працягваюць адступаць. Каля 1,7 мільёна чалавек пацярпелі ад шторму, які стаў адным з самых магутных у рэгіёне за некалькі дзесяцігодзьдзяў.

Сотні тысяч чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы, многія зь іх па-ранейшаму маюць патрэбу ў даху над галавой. Сусьветная арганізацыя аховы здароўя папярэдзіла, што жудасныя ўмовы жыцьця могуць прывесьці да распаўсюджваньня інфэкцыйных захворваньняў.​

Міжнародная фэдэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца паведаміла 22 сакавіка пра зафіксаваныя выпадкі халеры ў Бэйра — чацьвёртым па велічыні горадзе Мазамбіка.

Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш заявіў 22 сакавіка, што ААН і яе гуманітарныя партнэры павялічваюць маштабы работ для ліквідацыі наступстваў цыклёну дзякуючы «першапачатковаму фінансаваньню шчодрых донараў». Ён паведаміў, што ААН ужо выдзеліла 20 мільёнаў даляраў, але дадаў, што «патрабуецца значна больш шырокая міжнародная падтрымка».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG