Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэклямы толькі для маладых ня будзе. Фэйсбук спыняе дыскрымінацыю


Працадаўцы на Фэйсбуку ўжо ня змогуць разьмяшчаць мэтавую рэкляму толькі для маладых спажыўцоў. Фэйсбук дасягнуў пагадненьня з абаронцамі грамадзянскіх правоў, якія абвінавацілі кампанію ў тым, што яна дазваляе рэклямадаўцам незаконна дыскрымінаваць меншасьці, жанчын і пажылых людзей.

Пагадненьне датычыць зьмены тэхналёгіі разьмяшчэньня рэклямы ў Фэйсбуку, якая выключала прадстаўнікоў трох названых групаў карыстальнікаў з атрыманьня некаторых рэклямных матэрыялаў адносна жыльля, працы і крэдытаў.

Facebook абвясьціў 19 сакавіка, што ўнясе істотныя зьмены, якія не дазволяць рэклямадаўцам кіраваць рэкляму да мэтавых групаў, абапіраючыся на такія характарыстыкі, як узрост, пол або раса.

Гэтая зьмена правілаў разьмяшчэньня рэклямы ў сацыяльнай сетцы падаецца вельмі важнай, таму што большасьць сваіх даходаў Фэйсбук атрымлівае ў першую чаргу ад таго, што дае рэклямадаўцам магчымасьць выбіраць пажаданыя для сябе групы атрымальнікаў рэклямы, адначасова выключаючы непажаданыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG