Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск наведала дэлегацыя швэдзкай камісіі абароны


 Сустрэча намесьніка міністра замежных спраў Беларусі Алега Краўчанкі з дэлегацыяй швэдзкай камісіі па пытаньнях абароны на чале з Б'ёрнам фон Сюдоў, былым сьпікерам парлямэнту і міністрам абароны Швэцыі. 20 сакавіка 2019 году
Сустрэча намесьніка міністра замежных спраў Беларусі Алега Краўчанкі з дэлегацыяй швэдзкай камісіі па пытаньнях абароны на чале з Б'ёрнам фон Сюдоў, былым сьпікерам парлямэнту і міністрам абароны Швэцыі. 20 сакавіка 2019 году

У Беларусі пабывала дэлегацыя швэдзкай камісіі ў пытаньнях абароны на чале з былым сьпікерам парлямэнту і міністрам абароны Б’ёрнам фон Сюдоў.

Камісія зьяўляецца пляцоўкай для дыялёгу паміж урадам Швэцыі і прадстаўленымі ў парлямэнце палітычнымі партыямі.

У яе складзе — другі віцэ-сьпікер Рыксдагу Лота Ёнсан Форнарв, сябры камітэту па абароне, палітычны дырэктар МЗС Швэцыі Ганна-Карын Энэстром, профільныя экспэрты.

Як паведамляе сайт беларускага замежнапалітычнага ведамства, у рамках візыту прайшлі перамовы з намесьнікам міністра замежных спраў Беларусі Алегам Краўчанкам. Сярод іншага разгледжаныя мэханізмы ўзаемадзеяньня з эўрапейскімі рэгіянальнымі арганізацыямі.

Гэтаксама швэдзкія экспэрты наведаліся ў Палату прадстаўнікоў, дзе адбылася сустрэча з камісіяй у міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы.

Як гаворыцца на сайце Палаты прадстаўнікоў, бакі абмеркавалі геапалітычную і ваенна-стратэгічную сытуацыю ў рэгіёне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG