Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстрыйскія і нямецкія сьледчыя выкрылі міжнародную допінгавую сетку 


Спорт і допінг, ілюстрацыйнае фота
Спорт і допінг, ілюстрацыйнае фота

Пад падазрэньнем ва ўжываньні допінгу два дзясяткі спартоўцаў з васьмі краін сьвету.

У выніку апэрацыі Aderlass («Кровапусканьне») аўстрыйскія і нямецкія сьледчыя раскрылі сусьветную допінгавую сетку. Генэральны пракурор Мюнхена Кай Грэбер заявіў, што пасьля допыту галоўнага падазраванага, доктара Марка С. з Эрфурту, зьявіліся папярэднія зьвесткі пра 21 спартоўца ў 5 відаў спорту, у сьпісе фігуруюць атлеты з Аўстрыі, Казахстану, Эстоніі, іншыя краіны не ўдакладняюцца.

Грэбер заявіў пра «трохзначную колькасьць выпадкаў забору крыві», якія праводзіліся цягам 2011-2019 гадоў па ўсім сьвеце. Тры зь пяці дысцыплінаў — гэта бегавыя лыжы, веласпорт і трыятлён. Два іншыя ён не назваў у інтарэсах сьледзтва. Пракурор таксама паведаміў, што два чалавекі ляталі на зімовую Алімпіяду-2018, каб забясьпечыць там спартоўцаў іх узбагачанай крывёю.

Паводле пракурора, атлеты плацілі доктару Марку С. за яго паслугі ад 4 000 да 12 000 эўра за сэзон, сумарна — да 100 тысяч эўра штогод. За кожны выпадак падазраванаму пагражае ад 1 да 10 гадоў турмы. Пры гэтым у сьледчых няма дастатковых доказаў, што спартовыя фэдэрацыі «сыстэматычна падтрымлівалі ўжываньне допінгу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG