Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад прызначыў чыноўнікаў у кіраўніцтва прадпрыемстваў. Каб павялічыць эфэктыўнасьць


Ілюстрацыйнае фота. Завод «Інтэграл» у Менску
Ілюстрацыйнае фота. Завод «Інтэграл» у Менску

Савет міністраў Беларусі 19 сакавіка прызначыў чыноўнікаў у органы кіраваньня каля 70 прадпрыемстваў у форме адкрытых акцыянэрных таварыстваў, каб павялічыць іх эфэктыўнасьць, піша БелТА.

Навошта прызначылі?

Паводле Дзяржаўнага камітэту маёмасьці, прызначэньні будуць садзейнічаць:

  • павелічэньню эфэктыўнасьці арганізацыяў;
  • укараненьню досьведу пабудовы сыстэмы кіраваньня гаспадарчымі таварыствамі.
  • Каго і куды прызначылі?

  • Першага намесьніка прэмʼер-міністра Аляксандра Турчына прызначылі на «Гомсельмаш».
  • Намесьніка прэмʼер-міністра Ўладзімера Кухарава — на «Гомельшкло» і «Бярозабудматэрыялы».
  • Намесьніка прэмʼер-міністра Ігара Ляшэнку — на Менскі завод колавых цягачоў.
  • Намесьніка прэмʼер-міністра Ігара Петрышэнку — у «АГАТ — сыстэмы кіраваньня» — кіроўную кампанію холдынгу «Геаінфармацыйныя сыстэмы кіраваньня».

Таксама кіраўнікоў міністэрстваў, ведамстваў ды іхных намесьнікаў прызначылі на:

  • Горадзенскі шклозавод;
  • «Віцязь»;
  • «Беларускі мэталюргічны завод»;
  • Слонімскую камвольна-прадзільную фабрыку;
  • «Віцебскія дываны»;
  • «Інтэграл»;
  • «Магатэкс»;
  • «Крыніцу»;
  • «Белшыну»;
  • Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардонны камбінат.

Ва ўласнасьці дзяржавы знаходзіцца 404,1 мільярда акцыяў 405 акцыянэрных таварыстваў, гэта 69,3% ад агульнай колькасьці акцыяў, якія выпусьцілі ў краіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG