Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп прапанаваў прызнаць Бразылію саюзьніцай NATO


Дональд Трамп
Дональд Трамп

У Вашынгтоне завяршылася першая сустрэча прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа з абраным у канцы 2018 года лідэрам Бразыліі Жаірам Балсанару. Па яе выніках Трамп прапанаваў Бразыліі стаць краінай-саюзніцай NATO, паведамляе агенцтва Reuters.

«Мы зьбіраемся вельмі-вельмі сур’ёзна разгледзець — ці будзе гэта NATO, ці нешта зьвязанае з альянсам», — сказаў Трамп падчас сустрэчы ў Белым доме.

Трамп таксама заявіў, што падтрымлівае імкненьне Бразыліі далучыцца да Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця. Бразылія, якая зьяўляецца восьмай эканомікай у сьвеце, падала заяўку ў гэтую арганізацыю ў 2017 годзе.

Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавора (NATO) — ваенна-палітычны саюз, у які ўваходзяць 29 дзяржаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG