Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьменяцца межы Берасьцейскай, Горадзенскай і Менскай абласьцей. Ужо сёлета


Belarus – Belarus map, 26jan2009
Belarus – Belarus map, 26jan2009

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 104 «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаваньні Берасьцейскай, Горадзенскай і Менскай абласьцей». Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.

Межы гэтых абласьцей былі вызначаныя больш за 60 гадоў таму, у 1950-я гады. Зь цягам часу праз мэліярацыйныя ды іншыя работы, будаўніцтва аб’ектаў транспартнай інфраструктуры межы перасталі супадаць з контурамі мясцовасьці (рэкі, мэліярацыйныя каналы, дарожная сетка, лясныя масівы, прасекі і іншыя).

Указ прадугледжвае, што межы Берасьцейскай, Горадзенскай, Менскай абласьцей, іх раёнаў і гораду Жодзіна будуць усталяваныя ад 1 сьнежня 2019 году. Мяжы Берасьцейскай вобласьці і яе раёнаў, якія супадаюць зь дзяржаўнай мяжой Беларусі і Ўкраіны, будуць зьмененыя пасьля завяршэньня дэмаркацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG