Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі начальніка наваградзкай падатковай інспэкцыі, падазраюць у хабарніцтве


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Паводле Сьледчага камітэту, ён атрымліваў ад індывідуальных прадпрымальнікаў матэрыяльныя каштоўнасьці.

Упраўленьне Сьледчага камітэту па Горадзенскай вобласьці распачало крымінальную справу на начальніка наваградзкай падатковай за хабарніцтва. Пра гэта СК паведамляе ў сваім тэлеграм-канале.

За матэрыяльныя каштоўнасьці, якія ён па інфармацыі сьледзтва атрымліваў ад індывідуальных прадпрымальнікаў, начальнік падатковай вырашаў пытаньні на карысьць прадпрымальнікаў. У прыватнасьці ён заніжаў падатковыя выплаты, не прыцягваў прадпрымальнікаў да адказнасьці за парушэньні заканадаўства.

Цяпер былы начальнік наваградзкай падатковай зьмешчаны пад варту з санкцыі пракурора. На яго маёмасьць і транспарт наклалі арышт. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG