Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 17 сакавіка зноў даражэе паліва


Заправачная станцыя

У «Белнафтахіме» паведамляюць, што ад 17 сакавіка зноў мяняюцца цэны на паліва.

  • АІ-92 будзе каштаваць 1,47 рубля;
  • АІ-95 — 1,58 рубля;
  • АІ-98 — 1,79 рубля;
  • дызэльнае паліва — 1,58 рубля.

У «Белнафтахіме» тлумачаць, што ад пачатку 2019 году кошт расейскай нафты для беларускіх НПЗ у даляравым эквіваленце вырас на 8,8%. Рознічныя цэны на паліва за гэты час павялічаны ў сярэднім на 2%.

За мінулы 2018 год паліва падаражэла на 24–27 капеек — больш як на 20%. Падаражаньне адбывалася паступова: цэны расьлі на капейку-дзьве, але 27 разоў за год.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG