Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі: Пуцін можа захапіць тэрыторыі ў Эўропе


Міхэіл Саакашвілі, архіўнае фота
Міхэіл Саакашвілі, архіўнае фота

Наступнымі аб’ектамі агрэсіўнай цікавасьці Ўладзімер Пуціна могуць стаць аддаленыя тэрыторыі Фінляндыі і Швэцыі, краінаў, якія не ўваходзяць у НАТО, піша ў амэрыканскім часопісе Foreign Policy былы прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі.

Ён лічыць, што на фоне рэзкага падзеньня рэйтынгу Пуцін можа зьвярнуцца да таго, што дапамагала яму ў мінулым, — агрэсіўнай акцыі за межамі краіны. Тут Саакашвілі прыводзіць прыклады ўварваньня Расеі ў Грузію, анэксію Крыму, вайсковай апэрацыі ў Сырыі.

Але, на думку былога грузінскага лідэра, на гэты раз Крамлю спатрэбіцца больш моцны сродак, чым апэрацыя на прасторах былога Савецкага Саюза. Пуцін наўрад ці вырашыцца на адкрытыя агрэсіўныя дзеяньні ў дачыненьні да краінаў Балтыі, мяркуе Саакашвілі, паколькі такія апэрацыі пагражаюць вайны з НАТО. А захоп невялікіх кавалкаў аддаленых тэрыторый Швэцыі або Фінляндыі можа быць параўнальна лёгка рэалізаваны і выкліча хвалю энтузіязму ў большасьці расейцаў.

Такі прагноз можа выглядаць шакуюча, згаджаецца Саакашвілі, але ня менш шакуюча выглядалі некалькі гадоў таму і прагнозы вайны з Грузіяй і анэксія Крыма, пра што, як сьцьвярджае былы прэзыдэнт Грузіі, ён папярэджваў загадзя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG