Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат: рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені выраслі на 7,2%


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені 2019 годзе выраслі на 7,2% у параўнаньні з узроўнем студзеня 2018 году, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 62,8%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасьці, якая прыносіць даход, — 7,5%, трансфэрты насельніцтву (пэнсіі, дапамогі, стыпэндыі і іншыя) — 25,3%, даходы ад уласнасьці і іншыя — 4,4%.

Па выніках 2018 году рэальныя грашовыя даходы насельніцтва вырасьлі на 8%, 2017-га — на 2,4%. Рост паказчыка вызначыўся па выніках дзевяці месяцаў 2017 году. Да гэтага рэальныя грашовыя даходы насельніцтва падалі больш за два гады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG