Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія НДА перажылі 2018-ы і падвялі вынікі. Ня толькі мінусы


15 сакавіка праваабаронцы прэзэнтавалі даклад пра стан няўрадавых арганізацыяў і свабоды асацыяцыяў.

2018-ы стаў годам няспраўджаных надзей для НДА, адзначыў юрысконсульт Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Юры Чавусаў. Ён мяркуе, што ня варта чакаць паляпшэньняў і ў 2019-м, бо «звычайна ўлады перад выбарамі на лібэралізацыю не ідуць».

6 плюсаў і мінусаў для НДА ў 2018-м

+ Улады паабяцалі скасаваць артыкул 193-1 Крымінальнага кодэксу «за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі».

+ Дэпутаты прынялі папраўкі ў Закон аб масавых мерапрыемствах — цяпер можна ладзіць акцыі паводле заяўнага прынцыпу (але толькі ў вызначаных месцах).

± Чыноўнікі пачалі запрашаць НДА для абмеркаваньня рэзанансавых праблем, кшталту

  • паправак у Закон аб СМІ,
  • зьмякчэньня «наркатычнага» 328-га артыкулу Крымінальнага кодэксу,
  • праектаў у галіне правоў чалавека,
  • скасаваньня сьмяротнай кары

Але «вынік нулявы», адзначаюць праваабаронцы.

За дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі замест крымінальнай уводзіцца адміністрацыйная адказнасьць. Чаму ж гэта мінус? «Можа стаць нават горш. Прадстаўнік дзяржавы зможа адвольна аштрафаваць НДА за дробнае парушэньне, і гэта можна будзе паўтараць колькі заўгодна разоў», — адзначыла дырэктарка Цэнтру прававой трансфармацыі Вольга Смалянка.

Па-ранейшаму складана зарэгістраваць НДА. Большасьць заявак не задавальняюць, працэдура марудная і цяжкая. «66 новых арганізацыяў за першае паўгодзьдзе і 26 за другое — гэта вельмі мала», — сказаў Юры Чавусаў.

Недзяржаўным арганізацыям цяжка знайсьці фінансаваньне. «Праваабаронцы ня могуць атрымаць дапамогу з-за мяжы. Але і ад індывідуальных прадпрымальнікаў, бізнэс-структураў яны таксама ня могуць атрымаць спонсарскіх грошай, бо ў законах для бізнэсмэнаў не прадугледжаныя такія мэты. Забароненая камэрцыйная дзейнасьць НДА», — патлумачыла Вольга Смалянка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG