Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За люты ВУП Беларусі павялічыўся на 9 мільярдаў рублёў


Ілюстрацыйнае фота

Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі за студзень-люты 2019 году вырас на 0,8% ад аналягічнага леташняга пэрыяду, піша Белстат.

Валавы ўнутраны прадукт — макраэканамічны паказьнік, які адлюстроўвае рынкавы кошт выпушчаных тавараў і аказаных паслуг за пэўны час ва ўсіх галінах эканомікі.

У грашовым эквіваленце ВУП за 2 месяцы 2019 году склаў 18,7 мільярда рублёў. За люты ВУП павялічыўся на 9,7 мільярда рублёў.

​На 2019 год Аляксандар Лукашэнка паставіў задачу росту ВУП на 4%. У 2018 годзе валавы ўнутраны прадукт вырас на 3%. Прагноз па росьце эканомікі недавыканалі на 0,5%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG