Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд пакінуў вырак брытанцу, які скарыстаў беларускі «бязьвіз» для незаконнай міграцыі


Ілюстрацыйнае фота. Чачэнскія бежанцы на шляху з Беларусі да Польшчы.
Ілюстрацыйнае фота. Чачэнскія бежанцы на шляху з Беларусі да Польшчы.

Берасьцейскі абласны суд не ўхваліў апэляцыю брытанца Ахмэда Абдзі Алі, якога ў студзені асудзілі на 1,5 года калёніі за садзейнічаньне незаконнай міграцыі, піша БелаПАН.

Брытанец прасіў скараціць тэрмін пазбаўленьня волі.

Паводле суду, брытанец арганізаваў незаконную міграцыю грамадзянаў Самалі і разьлічваў атрымаць за гэта ня менш за 6 тысяч эўра. Яго затрымалі летась 29 ліпеня ў цягніку Масква — Парыж на пункце пропуску «Брэст-чыгуначны» з трыма мужчынамі, якія прад’явілі пашпарты грамадзянаў Швэцыі — як выявілася з фота, чужыя.

Як пісаў БелаПАН, абінавачаны набыў сапраўдныя пашпарты Швэцыі, а затым прыляцеў у Менск у рамках пяцідзённага бязьвізавага рэжыму.
Затрыманыя з фальшывымі дакумэнтамі прызналіся, што пашпарты ім даставіў грамадзянін Вялікабрытаніі. Іх пакаралі штрафамі і дэпартавалі.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG