Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вальжына Морт: «Я цяпер пішу на дзьвюх мовах адразу»


Вальжына Морт

Ня так ужо шмат у нас літаратараў, якія пішуць на беларускай і замежнай мовах. Зразумела, калі не лічыць замежнымі мовамі расейскую для беларускіх пісьменьнікаў у Беларусі і польскую для беларускіх пісьменьнікаў у Польшчы.

Калі менавіта ня браць пад увагу польскую і расейскую, дык колькі дзьвюхмоўных беларускіх літаратараў у сьвеце? Мне прыходзяць на думку чатыры прозьвішчы: Алесь Разанаў (беларуская, нямецкая, верхнялужыцкая!), Макс Шчур (беларуская, чэская), Дзьмітры Плакс (беларуская, швэдзкая) і Вальжына Морт (беларуская, ангельская)… Нехта яшчэ?

Зразумела, што ў нашай гутарцы з Вальжынай Морт не магло не зьявіцца пытаньне пра тое, як беларуская і ангельская мовы «ўзаемадзейнічаюць» адна з адной у яе паэзіі. З гэтага мы фактычна пачалі размову. А потым пагаварылі пра яшчэ цікавейшыя рэчы.

Як звычайна, тут толькі пасылы з «Гутаркі зь Янам». А асноўны тэкст і кантэкст — у відэафайле.

Чаму ніколі не пісала па-расейску

«Гэта не было рашэньне прынятае галавою, а хутчэй за ўсё дзесьці жыватом. Я адчувала ўжо ў школе, што вершы ня пішуцца на мове цэнтралізаванай, на мове дырэктаркі школы, на мове глаўурача».

Бабуліна трасянка і стан міжмоўя

«Мова, якую я чула дома ад бабулі, гэта была трасянка. Бабуля вырасла з польскай мовай, потым у Савецкім Саюзе размаўляла на трасянцы. Я думаю, што гэты стан міжмоўя, якім трасянка зьяўляецца, ён і зрабіў зь мяне паэта. І зараз я так і існую паміж мовамі. Я ня ведаю дасканала ніводнай мовы, зь якімі я працую і на якіх я размаўляю — ні расейскай, ні ангельскай, ні беларускай. Але я дасканала ведаю гэтыя краціныя хады паміж мовамі».

На якой мове ня пішуць паэзію

«Паэзію, мне здаецца, на літаратурнай мове ня пішуць. У гэтым заўсёды была для мяне праблема школьнай літаратурнай праграмы. Бо літаратурная мова — гэта мёртвая мова. Як толькі пэўны стыль становіцца літаратурным, як толькі яго пачынаюць называць літаратурным, пісьменьнікі перастаюць на ім пісаць і ідуць вынаходзіць новую мову».

Пра традыцыю і сучаснасьць у паэзіі

«Я думаю, што кожны паэт робіць сваю традыцыю. Я лічу, што няма сучасных ці несучасных аўтараў. Яны ўсе сучасьнікі. І ў гэтым — радасьць быць паэтам: што ты можаш быць сучасьнікам Шэксьпіра, што ты можаш быць сучасьнікам Гамэра, што ты можаш быць сучасьнікам Мілтана».

Як напісаўся верш пра інцэст

«Гэты верш пачаўся з вобразаў Паўночнага мора, з вобразаў людзей на гэтай высьпе [Sylt — РС] — нудысцкай калёніі. (…) Толькі калі я пачала чытаць гэты верш на паэтычных імпрэзах, я зразумела, што гэта верш пра інцэст. Калі я пісала яго, я гэтага ня ведала».

Пра сваю беларускую кроў

«У маёй сям’і дробная апалячаная шляхта, татары, кітайцы, габрэі. Я — такая чыстакроўная беларуска».

Што такое падкаст?

Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.

Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у кожны момант, без патрэбы сачыць за раскладам.

Як іх можна слухаць?

Падкасты Свабода можна слухаць

  • на нашым сайце;
  • на відэаплятформе Youtube;
  • на аўдыяплятформе SoundCloud;
  • праз мабільныя праграмы (аплікацыі).

    Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць (у нас іх ужо 11), і падпісацца на яго.

    Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у кожны зручны для вас час.

А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?

Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў наступных мабільных праграмах:

• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud

Навошта слухаць, калі можна і пачытаць

Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.

  • У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
  • Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
  • Падчас яды (і піцьця)
  • Падчас гатаваньня
  • Падчас шпацыру
  • Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
  • Падчас праполваньня бульбы
  • На рыбе
  • У лазьні ці душы
  • Дадайце свае прапановы ў камэнтарах

Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?

Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:

А гэта бясплатна?

Для вас — ТАК.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG